З жытловага фонду, пабудаванага ў 2017 годзе, забудоўнікі аддадуць гораду ўдвая меней кватэр для перасялення тых жыхароў Мінска, чые дамы патрапілі пад знос праз пашырэнне высокапавярховай забудовы, паведамляе Tut.by.
Паводле існуючых у Мінску правілаў, кожны забудоўнік, які ўзводзіць жылыя будынкі, абавязаны аддаць гораду працэнт «за знос» — нават калі на ягонай тэрыторыі нічога знасіць не давялося.
Дагэтуль 6,7 працэнта пабудаваных квадратных метраў забіралася ў фонд перасялення тых, хто патрапіў пад знос праз будову. Прычым забудоўнік можа абіраць — аддаваць рэальнымі метрамі — або грашовым эквівалентам. Зараз — рашэннем Мінгарвыканкаму гэтая доля зніжаная да 2,9 працэнта агульнага пабудаванага метражу.





