Для таго, каб пазбегнуць каштоўных дэпартацый, МУС Нямеччыны мае намер выкарыстоўваць наўпроставыя фінансавыя стымулы для заахвочвання мігрантаў, чые заявы аб прадастаўленні прытулку былі адхіленыя, для іхнага добраахвотнага ад'езду, паведамляе Bild am Sonntag.

Міністр унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэз'ер

Міністр унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэз'ер

Сям'я мігрантаў з дзіцём, якая пагадзіцца пакінуць тэрыторыю Нямеччыны да лютага, атрымае ад нямецкага ўрада 3000 еўра. Пра пачатак дзеяння новай праграмы рэпатрыяцыі мігрантаў заявіў міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэз'ер на старонках нядзельнага выдання Bild am Sonntag.

У цяперашні час у Нямеччыне пражывае 115 тыс. мігрантаў, якім нямецкія ўлады афіцыйна адмовілі ў прытулку або іншай форме абароны. У выпадку 80 тысяч з іх улады згодныя дазволіць далейшае знаходжанне ў Нямеччыне па асабістых або палітычных прычынах, а 35 тыс. павінны неадкладна пакінуць тэрыторыю Нямеччыны.

За 11 месяцаў гэтага года нямецкія ўлады дэпартавалі 19,5 тысяч чалавек. Для дэпартацыі даводзіцца пераадольваць шматлікія цяжкасці, звязаныя з дакументамі, а таксама з адмовамі краін паходжання мігрантаў супрацоўнічаць.

Умовай удзелу ў новай праграме з'яўляецца напісанне заявы аб адмове абскарджваць рашэнне аб адхіленні хадайніцтва па наданнні прытулку і аб жаданні добраахвотна вярнуцца на радзіму. Калі ж мігрант паўторна пажадае трапіць на тэрыторыю Нямеччыны і будзе ідэнтыфікаваны, яго чакае неабходнасць вярнуць атрыманую выязную дапамогу.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0