Жыхар Салігорска ўбачыў змяю, якая поўзала каля ўмывальніка, і выклікаў выратавальнікаў. Як высветлілі спецыялісты, гэта маісавы полаз — неядавітыя змяя сямейства вужападобных. Такія змеі жывуць у Паўночнай Амерыцы, часта іх трымаюць у хатніх умовах аматары экзотыкі.
Гаспадара змяі не знайшлі, і цяпер рыхтуюць спецыяльны тэрарыум у кантактным заапарку. Даўжыня змяі каля 85 см.
МНС нагадвае, што ў выпадку знаходкі змяі неабходна пакінуць памяшканне, апавясціць суседзяў і іншых членаў сям'і, патэлефанаваць на 112 і чакаць спецыялістаў.





