Папулярны твітар радыё «Свабода» быў узламаны сёння ўначы. Невядомыя размясцілі там кантэнт 18+.

Пра гэта паведаміла «Свабода» ў Твітары пасля выдалення зламыснага змесціва.

Раней на гэтым тыдні быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан», а таксама ўзламаны сайт bsblog.info.

У твітара радыё «Свабода» 88 000 чытачоў, гэта адзін з самых папулярных беларускіх акаўнтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?