Агульная капіталізацыя рынку біткойна ўжо склала $335,7 мільярдаў. Гэта зрабіла таямнічага стваральніка папулярнай крыптавалюты адным з пяцідзесяці самых багатых людзей на планеце (дакладна, 44-м). Аднак на вокладку часопіса Forbes яму трапіць пакуль наўрад ці атрымаецца: ніхто да гэтага часу не ведае, хто хаваецца за псеўданімам Сатосі Накамота, піша hi-tech.mail.ru.

За апошнія некалькі гадоў пад падазрэнне траплялі многія дзеячы IT-індустрыі, а таксама фінансісты. Напрыклад, крыптографы Майкл Спіл, фінскі распрацоўшчык гульняў Вілі Лехданвірта, тройка распрацоўшчыкаў Fast Company і нават Ілан Маск.

Акрамя таго, у снежні 2015 года, аўстралійскі прадпрымальнік Крэйг Райт абвясціў сябе стваральнікам біткойна. Факты, якія даказваюць яго прыналежнасць да стварэння электроннае валюты, ён даў выданню BBC. Аднак пазней Райт не змог ажыццявіць крыптаграфічны подпіс першага блока дадзеных, тым самым праваліўшы праверку на сапраўднасць сваёй заявы.

Так ці інакш, на сёння маёмасць Сатошы Накамота ацэньваецца ў 980 000 біткойнаў, што на момант публікацыі артыкула эквівалентна 19,4 мільярда даляраў і перавышае маёмасць многіх саудаўскіх прынцаў і першапраходцаў IT-індустрыі. Зрэшты, заснавальнікі Google Сяргей Брын і Лары Пэйдж паспелі зарабіць прыкладна ў два разы больш, Марк Цукерберг — у тры, а самы заможны ў свеце чалавек — Біл Гейтс — у чатыры разы.

Але, калі курс біткойна вырасце да $80 тысяч, месца Біла Гейтса ў спісе самых заможных людзей зойме невядомы Сатошы Накамота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?