Як перадае «Еўрарадыё», 18 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў 1-м чытанні законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год».

«За» прагаласавалі 105 чалавек, «супраць» — 2, устрымаўся 1 чалавек. Прагназуюцца даходы — 20,4 млрд рублёў, выдаткі — 19,7 млрд. Такім чынам, прафіцыт бюджэту складзе больш за 733 млн рублёў.

Цікава, што ў параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй выдаткі на прэзідэнцкі рэзервовы фонд выраслі ўтрая — да 1 млрд 201 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0