Новы кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі мяркуе, што Польшча пасля Другой сусветнай вайны не атрымала паўнавартаснай кампенсацыі за панесеныя страты і мае права ўнесці тэму рэпарацый на парадак дня польска-германскіх перамоў. Пра гэта ён заявіў у панядзелак у інтэрв'ю Radio Szczecin.

«Мы лічым, што Польшча не атрымала адэкватных рэпарацый або рэальнай, фактычнай, істотнай кампенсацыі ў параўнанні з краінамі, якія пацярпелі нашмат менш за нас», — адзначыў Маравецкі. «Пытанне аб рэпарацыях павінна з'явіцца на парадку дня польска-германскіх перамоў», — канстатаваў ён.

Тэма рэпарацый пачала абмяркоўвацца ў Польшчы з ліпеня, калі лідар кіроўнай партыі «Закон і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што краіна ніколі не адмаўлялася ад кампенсацый з боку Германіі. У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Антоній Мацярэвіч паведаміў у эфіры Польскага тэлебачання, што з прававога пункту гледжання Варшава мае ўсе падставы патрабаваць ад Берліна рэпарацый.

Ва ўрадзе Германіі неаднаразова казалі, што не бачаць падстаў для якіх-небудзь выплат, бо ў 1953 годзе Польшча афіцыйна адмовілася ад рэпарацый. У Варшаве сцвярджаюць, што пагадненне 1953 года было падпісана з парушэннем права пад ціскам СССР і тычылася толькі неіснуючых ужо ГДР і Польскай Народнай Рэспублікі, якая, па версіі мясцовых аналітыкаў, не з'яўлялася самастойнай суверэннай дзяржавай.

Як падлічыў польскі Сейм раней, шкода, прычыненая Германіяй Польшчы ў перыяд вайны, склала 258 млрд даваенных злотых. У пераліку на амерыканскую валюту ён дасягаў $ 48,8 млрд, улічваючы курс па стане на жнівень 1939 года, калі 1 даляр адпавядаў 5,3 злотага. Падкрэсліваецца таксама, што пасля вайны Польшча і яе грамадзяне атрымалі ад Нямеччыны непамерна малыя ў параўнанні з іншымі дзяржавамі рэпарацыямі — каля 600 млн нямецкіх марак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?