Уладзімір Пуцін патэлефанаваў Дональду Трампу, каб падзякаваць за перададзеную Цэнтральным разведвальным упраўленнем (ЦРУ) ЗША інфармацыю, якая дапамагла затрымаць тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбурга і ў іншых людных месцах горада.

«Атрыманая ад ЦРУ інфармацыя аказалася дастатковай для вышуку і затрымання злачынцаў», — паведаміла прэс-служба Крамля.

Пуцін папрасіў Трампа перадаць словы падзякі дырэктару ЦРУ і аператыўным супрацоўнікам амерыканскай разведкі, якія здабылі гэтую інфармацыю.

Уладзімір Пуцін запэўніў Дональда Трампа, што расійскія спецслужбы пры атрыманні інфармацыі, якая тычыцца тэрарыстычных пагроз у дачыненні да ЗША і іх грамадзян, неадкладна перададуць яе амерыканскім калегам па партнёрскіх каналах.

Адпаведную інфармацыю распаўсюдзілі таксама расійскія афіцыйныя СМІ, якія звычайна публікуюць пра ЗША толькі негатыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?