На 72-м годзе жыцця памёр расійскі гісторык, грамадскі дзеяч, праваабаронца Арсеній Рагінскі. Пра гэта ў панядзелак паведаміў старшыня савета праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Алег Арлоў. Без Рагінскага «тое, што для нас стала сэнсам жыцця, праца ў «Мемарыяле», аднаўленне гістарычнай памяці, не адбылося б», - сказаў Арлоў.

Арсеній Рагінскі нарадзіўся 30 сакавіка 1946 года ў Вельску Архангельскай вобласці ў сям'і рэпрэсаванага ленінградца ў месцы яго высылкі.

Ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Тартускага універсітэта. У 1981 году Рагінскі быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі па ілжывым абвінавачванні ў падробцы дакументаў. У 1985 годзе быў вызвалены, у 1992 годзе поўнасцю рэабілітаваны.

У 1988-1989 гадах Рагінскі стаў адным з заснавальнікаў гісторыка-асветніцкага, праваабарончага і дабрачыннага таварыства «Мемарыял», з 1998 года быў старшынёй яго праўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?