Сярод рашэнняў саміта Еўрасаюза, што адбыўся ў мінулы чацвер, адно адносіцца да сферы адукацыі.

Кіраўнікі краін ЕС пагадзіліся стварыць да 2024 года каля дваццаці «еўрапейскіх універсітэтаў», каб падвысіць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі.

Згодна з рашэннем палітыкаў, студэнты ў такіх універсітэтах будуць атрымліваць дыплом, вучачыся ў розных краінах Еўропы па чарзе і карыстаючыся зніжкамі на паездкі і пералёты па European Student Card. Як мяркуецца, у выніку студэнты па выніках навучання авалодаюць некалькімі еўрапейскімі мовамі ў дадатак да сваёй роднай.

Крытыкі такога праекта кажуць, што такая інтэрнацыяналізацыя адукацыі выгадная багатым краінам і нявыгадная бяднейшым. Больш развітыя краіны будуць перацягваць таленты з менш развітых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?