Асуджаны за незаконнае захоўванне зброі праваслаўны святар Канстанцін Бурыкін абвясціў галадоўку пратэсту. Пра гэта ў СМІ паведаміла ягоная жонка жонка Вольга Бурыкіна.

Муж паінфармаваў яе пра галадоўку падчас чарговага тэлефанавання з калоніі. Ён наракае на вынясенне яму вымоваў, якія робяць немагчымым умоўна-датэрміновае вызваленне. Мэтаю свайго пратэсту ён назваў сустрэчу са сваім адвакатам.

Бурыкін служыў у Гатаве пад Мінскам і быў звязаны з расійскімі неанацысцкімі асяродкамі. За наколкі на целе ён атрымаў мянушку «бацюшка са свастыкай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?