Малдова адклікала свайго амбасадара з Масквы «для кансультацый», паведаміла Міністэрства замежных спраў і еўраінтэграцыі гэтай краіны.

Як паведамляецца на сайце міністэрства, адкліканне амбасадара Андрэя Нягуцу «звязанае з выпадкамі пераследу і запалохвання органамі Расійскай Федэрацыі афіцыйных асоб і палітычных дзеячоў Рэспублікі Малдова».

У паведамленні таксама гаворыцца пра неаднаразовыя афіцыйныя звароты малдоўскіх уладаў і адсутнасць рэакцыі ўладаў Расіі на іх, а таксама пра нарастанне інтэнсіўнасці ціску на прадстаўнікоў Малдовы.

У сваю чаргу прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон ужо заявіў, што адкліканне амбасадара міністэрствам гэта несяброўская акцыя, якая была зроблена напярэдадні запланаванага візіту ў Маскву па запрашэнні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

«Калі мэтай гэтай правакацыі з'яўляецца зрыў майго візіту ў Расію, то яна не будзе мець эфекту: я не маю намеру мяняць свае планы і здзейсню візіт у Расію ў любым выпадку», — цытуе ТАСС каментар Дадона адносна рашэння Міністэрства замежных спраў Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0