У Мінску 18 снежня разыгрывалі прызы чарговай рэкламнай гульні «Еўраопта». Аднак адзін з іх — аўтамабіль Hyundai Creta — пакуль не знайшоў свайго ўладальніка, бо ім стаў 19-гадовы жыхар сталіцы Канстанцін, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА па падазрэнні ва ўгоне, паведамляе Tut.by са спасылкай на БелТА. Арганізатары высвятляюць абставіны сітуацыі, якая склалася, каб вызначыць, каму ж павінен быць уручаны прыз.

Звязацца з хлопцам не ўдалося, на тэлефанаванні па ўказаным у асабістым кабінеце пераможцы нумары адказвае яго дзяўчына Ірына. Паводле яе слоў, Канстанцін знаходзіцца з кастрычніка ў следчым ізалятары. Хлопца падазраюць у крадзяжы аўтамабіля. Дзяўчына распавяла, што менавіта яна ў апошні час карысталася дысконтнай карткай маладога чалавека.

Паводле ўмоваў гульні, неабходна асабіста з'явіцца за прызам, а таксама даць пэўныя дакументы. У гэтай сітуацыі арганізатарам гульні неабходна атрымаць пацвярджэнне наяўнай інфармацыі, а таксама ацэнку з боку юрыстаў і іншых спецыялістаў. Пакуль ключ ад аўто застаецца ў арганізатараў.

Гэта не першы выпадак за гісторыю гульні, калі ўзнікае пытанне, каму павінен быць уручаны прыз. Падчас розыгрышу прызоў 6-га тура было абвешчана, што ўладальнікам галоўнага прыза — Audi А4 — стаў жыхар пасёлка Калодзішчы пад Менскам. Але ў момант ўручэння прыза аказалася, што ён — грамадзянін РФ і не мае дазволу на жыхарства ў Беларусі. На той момант абавязковай умовай удзелу ў гульні для замежнікаў было наяўнасць менавіта такога дакумента. У выніку права на атрыманне аўтамабіля перайшло да гульца з рэзервовым кодам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0