Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ № 451, у адпаведнасці з якім 89 чалавек уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прадстаўнікі розных абласцей дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці, дарожнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу, чыгуначнага і воднага транспарту, удасканаленне энергетычнай і падатковай сістэм рэспублікі, забеспячэнне развіцця банкаўскага сектара краіны і фінансавання дзяржаўных праграм, ўкараненне новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння насельніцтва, значныя остижения ў сферы адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.
Так медалём Францішка Скарыны ўзнагароджаны настаўнік рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Іна Віннік, загадчык лабараторыі гігіены працы РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Рыгор Касячэнка. Заслужаным дзеячам культуры Беларусі стаў галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі.
Уладзімір Ліпскі са школьнікамі, фота газеты «Звязда»