ЗША заблакавалі рэзалюцыю Рады бяспекі ААН, у якой не прызнавалася змяненне статусу Іерусаліма, паведамляе Reuters. ЗША былі адзінай дзяржавай-членам арганізацыі, якія выступілі супраць гэтага дакумента.

За прыняцце рэзалюцыі, перадае агенцтва, прагаласавалі 14 дзяржаваў-членаў Рады бяспекі. Дакумент распрацавалі ўлады Егіпта. У ім гаварылася аб «глыбокім шкадаванні пра нядаўнія рашэнні, якія тычацца статусу Іерусаліма».

Таксама ў дакуменце падкрэслівалася, што любыя рашэнні па змяненні статусу Іерусаліма не маюць юрыдычнай сілы і павінны быць адмененыя ў адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады бяспекі.

Нікі Хэйлі.

Нікі Хэйлі.

У сваю чаргу прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што арганізацыя «прымусіла ЗША накласці вета» на гэты дакумент з-за «простага рашэння пра тое, дзе размяшчаць сваю амбасаду» Саму рэзалюцыю яна назвала «абразай, якая не будзе забытая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0