На самай «тусовачнай» вуліцы сталіцы адбылося нетыповае злачынства — кліентка аднаго з бараў засталася без дарагой вопраткі.

Як паведамляе міліцыя, дзяўчына зайшла ў бар «Банкі-бутылкі», але футра чамусьці пакінула ў суседнім бары. Адтуль вопратку забрала сяброўка дзяўчыны, аддала яе нейкаму хлопцу.

Цяпер абодвух злачынцаў шукае міліцыя.

Пацярпелая ўжо распавяла парталу tut.by, што футра яна набыла 4 гады таму за $2000. Яно сапраўднае норкавае.

Цяпер міліцыя вывучае запісы камер відэаназірання. Калі хтосьці стаў сведкам гэтага выпадку, звяртайцеся па тэлефонах 8(044) 796-80-86, 8(029) 745-48-93.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?