20 снежня а 18.00 адбудзецца публічная дыскусія «Аўтарытарызм сёння», прымеркаваная да 45-годдзя светлай памяці Віталя Сіліцкага і прысвечаная ягонай інтэлектуальнай спадчыне, а таксама ідэям яго апошняй кнігі «Доўгая дарога ад тыраніі».
Выступоўцы: Пётр Рудкоўскі (BISS), Уладзімір Мацкевіч (EuroBelarus.Info) і Алесь Лагвінец (Дзея).
Мадэратар: Валер Булгакаў (Часопіс ARCHE)
Месца: Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3/601)
Просім усіх ахвотных наведаць дыскусію зарэгістравацца на старонцы.





