Як паведамілі арганізатары, квіткоў на музычны дзіцячы спектакль «Як літара Ў уратавала Каляды» на 30 снежня амаль не засталося. Таму 4 студзеня 2018, апроч раней запланаванага паказу а 15-й, будзе дадатковы паказ а 18:00. Казку можна пабачыць у Маладзёжным тэатры эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).
Гэта новы дзіцячы музычна-тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».
Дзеці і дарослыя пабачаць прыгоды Яські і Янінкі, перад якімі стаіць няпростая задача: пайсці ў Чароўны Калядны Бор, спаткацца з старажытнымі духамі беларускага сусвету і сабраць чароўныя літары. Іначай Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!
Дзеткам да 3-х год — уваход бясплатны. Усім салодкі пачастунак!
Квіткі каштуюць 9,5—17 рублёў.
Квіткі можна купіць анлайн праз kvitki.by, ticketpro.by ці smsbilet.by.
Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут.
Даведкі: 44 5517706, 29 8517706.





