Толькі Бог ведае, калі Папа Рымскі наведае Беларусь, — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік каталіцкага касцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, піша Радыё Свабода.

«Толькі Бог ведае, калі Папа наведае Беларусь. Умовы для візіту папы — несупраціў праваслаўнай царквы, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. — Мітрапаліт Павел вітаў удзельнікаў форуму, стасункі добрыя. Але патрэбная афіцыйная заява. Дарога праціраецца, але не ведаю, калі Папа прыедзе».

Паводле яго словаў, пакуль няма канкрэтыкі адносна анансаванага наведваньня папам Літвы.

«У 2018 годзе спаўняецца 25 гадоў, як папа Ян Павал II наведаў Літву — першую постсавецкую краіну. Калі папа Францішак усё ж прыедзе ў Літву, каталіцкі касцёл Беларусі будзе арганізоўваць туды пілігрымкі», — сказаў мітрапаліт Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0