Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна, паведамляе spring96.org.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць вучэнняў Захад-2017 суд Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ 1 жніўня вынес пастанову аб пакаранні яго арыштам на 10 сутак. Аднак адбываць пакаранне яго тады не накіравалі. А ў лістападзе яму патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў «аддаць доўг». 

Некалькі дзён таму Павел Пракаповіч раптоўна знік, ягоная маці звязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі Пракаповіча ў ІЧУ Мінскага раёна.

На волю Павел Пракаповіч павінен выйсці 25 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0