Нападаючы БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі 2017 года.

фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

Гэта вынікі традыцыйнага апытання, праведзенага «Прэсболам» сярод вядомых спецыялістаў і журналістаў.

Вынікі галасавання:

1. Міхаіл Гардзяйчук — 470 балаў (91 першае месца, 72 другое, 53 трэціх)

2. Цімафей Калачоў — 378 (92, 41, 20)

3. Іван Маеўскі — 277 (56, 43, 23)

4. Ігар Стасевіч — 267 (49, 41, 38)

5. Павел Савіцкі — 251 (37, 47, 46).

Найчасцей найлепшым футбалістам Беларусі прызнаваўся Аляксандр Глеб — 6 разоў (2002-2003, 2005-2008). Чатыры ўзнагароды ў Сяргея Гоцманава (1983, 1985, 1987, 1989), тры — у Сяргея Алейнікава (1984, 1986, 1988).

* * *

Усе галы Міхаіла Гардзейчука за чэмпіянат Беларусі — 2017.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?