Рэдакцыя культурна-гістарычнага часопіса «Культура. Нацыя» адзначае 5-годдзе. Выданне было заснавана ў снежні 2012 года і ад таго часу выходзіла рэгулярна, кожныя тры месяцы, 4 нумары на год. Цяпер з'явіўся 20-ты нумар часопіса. За пяць мінулых гадоў на старонках часопіса друкаваліся арыгінальныя матэрыялы 29 аўтараў. Усяго апублікавана 119 арыгінальных артыкулаў.

Часопіс «Культура. Нацыя» змяшчаецца на сайце www.sakavik.net. 20-ты нумар часопіса па традыцыі ўключае «Стратэгію развіцця беларускай нацыі» і пачынаецца з яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0