Мясцовым гарадскім адміністрацыям (хакіміятам) гарадоў Узбекістана забаранілі прыцягваць работнікаў адукацыйных і медыцынскіх устаноў да збору металалому. У сілу забарона ўступіць з 2018 года, гаворыцца ў пастанове прэзідэнта краіны Шаўката Мерзіёева.

Традыцыя прымусова прыцягваць работнікаў медыцынскіх і адукацыйных устаноў, а таксама навучэнцаў да збору металалому захавалася ва Узбекістане з савецкіх часоў. Акрамя таго, улады рэгулярна прыцягваюць навучэнцаў і бюджэтнікаў для ўборкі і добраўпарадкавання вуліц, перапісу насельніцтва, уборкі бавоўны і будаўніцтваў жылля.

У верасні прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў запатрабаваў забараніць прыцягваць навучэнцаў і работнікаў бюджэтных сфер да збору бавоўны.

Афіцыйна выкарыстанне дзіцячай працы ў краіне спынена ў 2015 годзе. Але, як пісала Reuters, Узбекістан дагэтуль уваходзіць у топ-5 парушальнікаў, згодна з Глабальным індэксам рабства праваабарончай арганізацыі Walk Free Foundation. Да прымусовай працы, па іх дадзеных, прыцягнуты да 4% насельніцтва краіны, якія фактычна жывуць ва ўмовах рабства. Першае месца ў антырэйтынгу займае КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?