Электробусы — транспарт будучыні, упэўнены першы віцэ-прэм'ер. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў 20 снежня, піша Tut.by.

Ён распавёў, што сёлета ў Мінску эксплуатавалі 20 электробусаў, і разліковыя эканамічныя паказчыкі дасягнуты. У прыватнасці эканомія энергарэсурсаў склала 14%.

Сямашка прызнаў, што былі невялікія інцыдэнты з электробуса, але гэта «безумоўна транспарт будучыні». Асабліва, падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер, гэта актуальна для новых раёнаў, якія неабходна аператыўна забяспечыць транспартам.

Ужо у 2018 годзе плануецца закупіць яшчэ 60 электробусаў, ёсць і кантракты на іх пастаўку ў Расію і іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0