Бакіеў у Мінску падчас прэзентацыі сваёй кнігі 22 кастрычніка 2015 года, фота Сяргея Зініна

Бакіеў у Мінску падчас прэзентацыі сваёй кнігі 22 кастрычніка 2015 года, фота Сяргея Зініна

Экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, звергнутага ў красавіку 2010 года, і яго малодшага брата Жаныбека Бакіева завочна асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, піша РБК

Суд прызнаў братоў (Жаныбек займаў пасаду кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы) вінаватымі ў «незаконнай трансфармацыі зямель сельгаспрызначэння ў прызначаныя для будаўніцтва жылля ўчасткі».

У 2014 годзе Бакіевы атрымалі пажыццёвае зняволенне за расстрэл дэманстрацыі ў Бішкеку ў красавіку 2010 года. Гэтыя падзеі каштавалі Курманбеку Бакіеву прэзідэнцкага фатэля. Тады прысуд таксама быў вынесены завочна, паколькі Бакіевы адразу пасля красавіцкіх падзей беглі з краіны ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0