Фотаздымкі спаленых вянкоў раніцай 19 снежня з'явіліся ў сацыяльнай сетцы ў групе Наша Маладзечна — vMolo.by.
Згарэлі яны ад запаленай свечкі, ці была іншая прычына, пакуль невядома. Брацкая магіла знаходзіцца на вуліцы Драздовіча за тэатрам лялек «Батлейка», паведамляе Рэгіянальная газета.





