Даследчыкі вывучылі рацыён харчавання 1068 маці і іх дзяцей, а таксама інфармацыю пра іх здароўе, каб вызначыць, ці ёсць сувязь паміж захворваннем на астму і салодкімі напоямі.

У выніку яны выявілі, што дзеці, што рэгулярна ўжывалі фруктозу і цукар, на 77% часцей пакутуюць на астму.

Залежнасць выявілася ў дзяцей з розным індэксам масы цела. Акрамя таго, на з'яўленне праблем з дыханнем уплывае ўжыванне салодкіх напояў жанчынамі падчас цяжарнасці.

«Мы пакуль не ведаем, як менавіта цукар і фруктоза прыводзяць да астмы. Можна меркаваць, гэтыя злучэнні правакуюць запаленні, якія могуць уплываць на развіццё лёгкіх», — кажа адзін з аўтараў даследавання.

Раней навукоўцы вызначылі, што на астму часцей хварэюць жанчыны, бо іх палавыя гармоны не блакуюць запаленні і не запавольваюць вылучэнне лёгкімі слізі, як гэта робіць тэстастэрон у мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?