У класнага праекта «Купала поштай» з'явіўся лагічны працяг — праект «Мастакі поштай». Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.

5 лістоў рассылкі распавядуць пра беларускіх мастакоў у Парыжы, аб незвычайных дэталях партрэтаў і нацюрмортаў з калекцыі праекта «Арт Беларусь». Кожны тыдзень падпісанты будуць атрымліваць лісты з гісторыямі пра беларускіх творцаў.

Кожны з пяці лістоў рассылкі будзе прымеркаваны да пэўнага зімовага свята: ад Ханукі да праваслаўнага Раства. Не абыдзецца і без падарункаў.

Праект стартаваў у снежні і працягнецца да сярэдзіны студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0