У 2100 годзе Раство, якое Руская праваслаўная царква традыцыйна адзначае 7 студзеня (як і Сербская, Іерусалімская, Грузінская цэрквы), або 25 снежня паводле старога стылю, па новым стылі фактычна давядзецца адзначаць на дзень пазней, нагадвае Бі-бі-сі.

Да XVI стагоддзя ў Еўропе пераважаў «стары» — юліянскі — каляндар. Яго ўвёў ва ўжытак яшчэ Юлій Цэзар.

Але Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца на 11 хвілін хутчэй, чым думалі рымскія астраномы.

У 1582 годзе папа Грыгорый XIII увёў новы каляндар, які назвалі грыгарыянскім. У той час фактычная розніца паміж старым і новым стылем складала 10 дзён. Сёння — ужо 13.

І яна паступова павялічваецца з-за рознай колькасці высакосных гадоў у календарах.

Cёння, 25 снежня, Раство адзначаюць Балгарская, Румынская, Грэчаская, Кіпрская, Канстанцінопальская і шэраг іншых праваслаўных цэркваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0