«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», — кажа ўдзельніца стыхійнага мітынгу.

«Мы ездзім гуляць у Светлагорск, бо тут проста невыносна. Калі б не пластыкавыя вокны, я не ведаю, што б мы рабілі. Смурод стаіць такі, што я ўжо баюся за сваіх дзяцей. А дзявацца нам няма куды», — гаворыць жанчына, якая прыйшла на пратэст з дзіцём.

«Дзякуй нашаму кіраўніцтву і ўраду, што пабудавалі такі завод, што далі працоўныя месцы і што я праз гэты завод ноччу не магу дыхаць», — абураецца жыхар вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?