У міжкалядны час мы спыталі мінакоў, ці ведаюць яны, хто такі Зюзя?
У беларускай міфалогіі ён лічыўся богам холаду і зімы. А ў наш час некаторыя спрабуюць стварыць з Зюзі «беларускага Дзеда Мароза». Нават была рэзідэнцыя «Зюзі Паазерскага» ў Пастаўскім раёне.
Яшчэ мы запыталіся, што хочуць людзі атрымаць у падарунак на Новы год.





