fontanka.ru

fontanka.ru

У Санкт-Пецярбургу ў супермаркеце «Перекресток» на плошчы Калініна адбыўся выбух.

Па дадзеных выдання 78.ru, пацярпелі прынамсі 10 чалавек, яны дастаўлены ў бальніцу. «Фонтанка» піша аб шпіталізацыі траіх чалавек, адзін з якіх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Выбух адбыўся ў камеры захоўвання. Яго магутнасць склала прыкладна 200 г у трацілавым эквіваленце — паведаміў «Інтэрфакс». На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі МНС і паліцэйскія. 

Месца выбуху ў краме. Фота — сацсеткі.

Месца выбуху ў краме. Фота — сацсеткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна