president.gov.by
У Палацы Рэспублікі прайшла галоўная ёлка краіны, куды былі запрошаны 2,3 тысячы дзяцей. Як заўсёды з віншаваннем выступіў кіраўнік краіны і ад свайго імя ўручыў падарункі, паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка ўзгадаў сваё дзяцінства і назваў гэтыя гады шчаслівымі.
«Многія праблемы, цяжкасці, якія дзеці тады адчувалі, мы ўбачылі толькі на адлегласці, пражыўшы шмат гадоў. Было шмат недзіцячых клопатаў, была цяжкая праца — такі час быў. Але ў нас і ў вас было адно агульнае — мы заўсёды з заміраннем сэрца чакалі гэтае свята, Дзеда Мароза, які абавязкова павінен прыйсці і прынесці падарункі».
«Вы ўсе мае дзеці, за якіх я адказваю. І я ганаруся гэтым», — падкрэсліў Лукашэнка.





