AP

AP

Расце колькасць ахвяр пажару, які ўспыхнуў у жылым доме нью-ёркскага раёна Бронкс. Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых вырасла да 12, сярод ахвяраў ёсць дзіця

Дванаццаць чалавек, па апошніх дадзеных, сталі ахвярамі пажару, які адбыўся ўвечары 28 снежня па мясцовым часе у Нью-Ёрку. Пра гэта паведаміў на брыфінгу мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіа, перадае Associated Press.

У ліку загінулых, паводле яго слоў, ёсць адно дзіця ва ўзросце каля года. Яшчэ некалькі чалавек змаглі выратавацца, аднак атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Прадстаўнік пажарнай службы Даніэл Нігро назваў пажар «гістарычным па сваіх маштабах», беручы пад увагу колькасць загінуўшых.

Аб магчымых прычынах узгарання дадзеных пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?