Праўда, інцыдэнт здарыўся яшчэ 1 лютага, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.
33-гадовы гамяльчук напіўся, узяў нож і пачаў пагражаць жонцы, што да раніцы яна не дажыве. Выклікалі міліцыю. Гамяльчук паабяцаў зарэзаць і міліцыянта, які прыбыў на месца здарэння.
Мужчыну затрымалі, але замест камеры яго шпіталізавалі ў бальніцу - у яго дыягнаставалі такое моцнае алкагольнае ап'яненне, што спатрэбіліся рэанімацыйныя дзеянні, паведамілі ва УУС ДАІ Гомельскага аблвыканкама парталу gomel.today.
Паўстаць перад судом мужчына не паспеў - ён памёр у бальніцы, так і не выйшаўшы з алкагольнай комы.





