Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з пацыентамі Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
Пацыенты распавялі кіраўніку дзяржавы, як праходзяць лячэнне ў дыспансеры. Па іх словах, персанал медустановы вельмі чуткі і ўважлівы, а прафесіяналізм дактароў выклікае надзею на хуткае выздараўленне.
«Ім Нобелеўскую прэмію трэба даваць, яны ўсіх тут вылечваюць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У гэтым яго падтрымалі і пацыенты дыспансера.





