29 снежня таргі на біржы не праводзіліся, і на 1 студзеня 2018 года (як і 30-31 снежня 2017) выстаўленыя тыя ж курсы, што і на сёння.

Такім чынам: даляр ЗША — 1,9727 беларускага рубля.

Еўра — 2,3553.

Расійскі рубель — 3,4279 за 100 адзінак.

1 студзеня 2017 года курс даляра складаў 1,9585 беларускага, еўра — 2,0485, расійскі рубель — 3,2440 за 100 адзінак.

Максімальны курс даляра ў 2017 годзе быў зафіксаваны на таргах 13 снежня — 2,0378. Еўра — 2,4008 (7 снежня), расійскага рубля — 3,4534 (14 снежня)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна