Набліжаецца Новы год, і трафік у сталіцы значна павялічыўся: мінчукі актыўна рыхтуюцца да святаў, купляюць падарункі і прадукты да навагодняга стала. Зараз рух, асабліва ў цэнтры Мінска, ускладнены. У сувязі з гэтым сталічная ДАІ распавяла, як правільна ездзіць у заторах.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў быць узаемнаветлівымі і ўважлівымі, трымацца хуткаснага рэжыму. Аўтааматарам не варта забываць ўключаць «паваротнікі» перад пачаткам манеўру. «У шчыльным транспартным патоку трэба сачыць за дыстанцыяй», - нагадалі ў ДАІ.
Варта загадзя планаваць паездкі ў выходныя дні, не варта садзіцца за руль у стомленым стане.





