Пачатак ХХ стагоддзя. У Еўропе — зацяжная сусветная вайна, вялізныя ахвяры на франтах, у шпіталях і бежанстве, пагаршэнне ўмоваў жыцця. Многія шукалі збавення ад гэтай беспрасветнасці ў містыцы. А хітрыя дзялкі нажываліся на людскіх спадзяваннях. Вось такая кніжка трапілася ў бібліятэчных архівах: «Што будзе ў 1917 годзе? Сенсацыйныя прадказанні вялікага прадказальніка…» Выдадзеная яна была ў маскоўскай тыпаграфіі «Общественная Молва». Чым доўга апісваць — глядзіце самі і мяркуйце, што спраўдзілася.
Далейшыя старонкі капіяваць не лічым патрэбным: там апісваюцца разнастайныя спосабы гадання.





