Хакеісты моладзевай зборнай Беларусі прайгралі трэці матч на Моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у ЗША. У пятніцу беларусы прайгралі Расіі з лікам 2:5.
На старце турніру нашы хакеісты прайгралі Швецыі (1:6) і Швейцарыі (1:3).
У суботу беларусы правядуць заключны матч групавога турніру. Супернікам стане Чэхія. У 1/4 фіналу выходзяць чатыры каманды.
Зборная, што зойме апошняе месца, будзе гуляць з найгоршай камандай суседняй групы за права застацца ў элітным дывізіёне. Імаверна, гэта будзе зборная Даніі.





