Выбітны беларускі паэт назваў свой верш-віншаванне «Сабачае шчасце».
Пажадай мне што-небудзь,
што можаш сястры, або брату
Пажадаць на Каляды… Я нават не ведаю, што?
Навагодняя елка міргае —
і доўжацца святы,
І страляе
з шампанскага корак
над рэкламаю «суперлато».
Можа быць, мне білецік набыць?..
Ёсць жа ў свеце шалёная ўдача,
нечаканае шчасце,
што чакае мяне аднаго!..
Але хто
у падворку
пад елкай
задушліва плача?..
Паглядзеў — там шчаня.
І прынёс я дахаты яго.
Калі свята ва ўсіх — і ў сабакі павінна быць свята!..
Ён сагрэўся, паеў,
не здзівіўшыся шчасцю свайму…
Калі раптам удача
праміне ў Новы год
тваю хату,
дык сабаку
у хату вазьмі… І пашчасціць табе, як яму!





