Краснадарскі карэспандэнт «Белсата» разам з актывістамі «Экалагічнае вахты па Паўночным Каўказе» выправіўся на здымкі будоўлі ВІП-дачы на беразе Чорнага мора. Існуе імавернасць, што будуецца яна для расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева. У выніку эколагаў і белсатаўца збілі людзі ў масках.

Са слоў расійскага журналіста, трое невядомых у медычных масках напалі ззаду, білі кастэтам і нагамі. У выніку ў аднаго з эколагаў — траўма мозґу і пералом асновы чэрапа, зламаны нос.

Пры гэтым карэспандэнт «Белсата» ў Краснадары Аляксандр Савельеў кажа, што асабіста ён пазбегнуў нападу. «Я не разумеў, што адбываецца, я адкрываў і закрываў браму. У выніку, калі я выйшаў, то ўбачыў, што Андрэй Рудамаха ляжыць акрываўлены», — кажа Аляксандр.

У гэты дзень Савельеў разам з эколагамі наведалі тэрыторыю ў раёне вёскі Крыніца пад Геленджыком, дзе будаўніцтва вядзецца на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду.

«Усім гэтым, па нашых дадзеных, займаецца кампанія, што належыць сябру Пуціна Мікалаю Ягораву. Там побач будуецца вінны заводзік. Лічу, што гэта можа мець дачыненне да Дзмітрыя Мядзведзева», — упэўнены Аляксандр Савельеў.

Побач з будоўляй знаходзіцца вядомы новазбудаваны палац, які звязваюць з Уладзімірам Пуціным. Фірмаю-забудоўніцай кіруе піцерскі адвакат Аляксей Тот — бізнес-партнёр Мікалая Ягорава, адваката і рыбнага магната, аднакурсніка Пуціна і настаўніка прэм’ер-міністра Расеі ў ягоныя піцерскія гады. Побач з будоўляй — вінаграднікі, што належаць іншай фірме Тота.

«Ахова, сабакі, усё падзелена на сектары. Збудавалі ўжо царкву», — тлумачыць збіты Рудамаха.

Савельеў сцвярджае, што нападнікі хацелі забраць знятае пад Геленджыком відэа. Яны скралі ўсю тэхніку і дакументы. Аднак відэа здолеў захаваць карэспандэнт «Белсата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?