У «Вікіпедыі» ёсць дзяжурная фраза: «У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Мінскую філармонію». Але ўсё было нашмат складаней і цікавей.
Уладзімір Мулявін трапіў у Беларусь выпадкова, пасля бойкі ў вакзальнай прыбіральні ў расійскім горадзе Томску. Яму пашанцавала, бо ў той момант побач апынуўся гімнаст-віртуоз Аляксандр Ван Лі.
Чаму завязалася бойка, як спартовец выратаваў будучую зорку беларускай эстрады і чаму Уладзімір Мулявін вырашыў ехаць у Мінск? Гэтыя дэталі ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» распавяла спадарыня Зоя, жонка Аляксандра Ван Лі. На відэа ніжэй якраз гэты ўрывак з перадачы:
Цалкам выпуск можна паглядзець тут. У праграме людзі, якія асабіста ведалі легендарнага заснавальніка ансамблю «Песняры», згадваюць светлыя і цёмныя бакі творцы, распавядаюць малавядомыя эпізоды з яго біяграфіі.





