AP
У сваім першым навагоднім звароце да нацыі ў якасці прэзідэнта Эманюэль Макрон заявіў, што 2018 год будзе асаблівым і вырашальным у барацьбе за адзіную Еўропу.
«Для Еўропы 2018 год будзе вырашальным. Вы ведаеце, што я цалкам пагружаны ў гэтую бітву, бо я глыбока веру, што Еўропа — гэта добра для Францыі, што Францыя не зможа дасягнуць поспеху без моцнай Еўропы, якая сама стала б мацнейшай»- сказаў Макрон.
«2018 год будзе асаблівым. І я маю патрэбу ў вас», - звярнуўся Макрон да грамадзян краін Еўропы. Ён заклікаў прыхільнікаў Еўрасаюза надаць еўрапейскаму праекту ў новым годзе новы імпульс. На галасаваннях у краінах ЕС жыхары краін саюза павінны выказаць сваё меркаванне з нагоды іх бачання будучыні Еўропы, заявіў прэзідэнт Францыі.





