У часе тэлефоннай лініі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч расказаў «Нашай Ніве», што чытае ў інтэрнэце.
«Я цікаўлюся і прыватным, і дзяржаўным друкам. Вельмі шмат чытаю папяровай перыёдыкі і вельмі часта інтэрнэтам карыстаюся, цяжка сказаць нават, колькі гадзін… Адсочваю навіны і сацыяльныя сеткі. Але я не хацеў бы выкладаць, якія СМІ мне найбольш падабаюцца, бо гэта будзе ўспрынята як нейкія мае рэкамендацыі», — сказаў Карлюкевіч.
Таксама ён выказаўся пра ідэю стварэння ў Беларусі грамадскага тэлебачання на ўзор Бі-Бі-Сі.
«Вылучайце гэтую ідэю, будзем абмяркоўваць. У кожнай ідэі ёсць свая логіка — я сачу за тым, што адбываецца ў галіне грамадскага тэлебачання ў іншых краінах. Калі ў міністэрства будуць нейкія юрыдычныя звароты з гэтай нагоды, то я выкажуся».