Сярод выканаўцаў, што прайшлі ў другі тур адбору на Еўрабачанне ад Беларусі, — Соф'я Лапіна. Лапіна — студэнтка з Масквы, якая вучыцца ў беларуса Пятра Ялфімава.
Раней Лапіна ўразіла Ютуб каверам на песню «Новы дзень» гурту «Sonika» (вакалісткай у ім была Ксюша Жук, якая сёння спявае ў «Navi»).
Лапінскі «Новы дзень» стаў №1 у топе трэндавых відэа расійскага ютуба.
Вакал у Лапінай, сапраўды, быў, бадай, сярод найлепшых між удзельнікамі беларускага адбору на Еўрабачанне.
Імаверна, яна пазмагаецца за перамогу з украінскім спеваком Alekseev-ым і беларускімі «Радыёхваляй», Гюнэш, Adagio ды Shuma.
Shuma спявае ў цікавым этна-стылі. Але для адбору Shuma выбрала, бадай, не найлепшую, не еўравізійную песню.
А вось Adagio звярнула на сябе ўвагу дасканалым вакалам і «спетасцю»:





