Інцыдэнт адбыўся днём 11 студзеня. У руках у малога апынулася бляшаная крышка ад лампадкі. Дзіця засунула палец у адну з адтулін, а выняць назад не змагло.
Бацькі выклікалі медыкаў, а тыя ў сваю чаргу — супрацоўнікаў Калінкавіцкага раённага падраздзялення МНС.
Выкарыстоўваючы нажніцы па метале, ратавальнікі разрэзалі лампадку і знялі яе з пальца дзіцяці. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.





