На афіцыйны запыт яму прыйшоў адказ за подпісам галоўнага дырэктара тэлеканала А. Мартыненка, з якога вынікае, што ў выпусках навін і надалей будзе выкарыстоўвацца транслітарацыя з рускай мовы.
У прыватнасці, у лісце паведамляецца, што мэта тэлеканала — «данесці праўдзівую інфармацыю аб падзеях, што адбываюцца ў нашай краіне, да шырокай рускамоўнай, а таксама англамоўнай глядацкай аўдыторыі».
Не зусім зразумелым выглядае тлумачэнне выкарыстання рускай мовы для транслітарацыі назваў:
«Таму мы рыхтуем выпускі навін на рускай мове і перакладаем іх на англійскую. Бягучы радок складаем на англійскай, у тым ліку і напісанне геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь».
Такім чынам, з ліста вынікае, што тэлеканал не плануе ўносіць змены ў цяперашнюю сістэму працы.





