Відэа здарэння апублікаваў іншы кіроўца.
На відэа бачна, як на пешаходны пераход выходзяць трое супрацоўнікаў ДАІ ў форме, аздобленай флікерамі. Але кіроўца на «Сітраэне» паехаў, не зважаючы ўвагі на міліцыянтаў, за што адразу і быў спынены адным з іх.
Як высветлілася пазней, кіроўцу аштрафавалі за парушэнне ПДР, паведаміў партал «Анлайнер». Кіроўца не абскарджваў штраф.





