twitter.com/EHFEURO
У стартавым матчы на чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што праходзіць у Харватыі, зборная Беларусі выйграла ў Аўстрыі з лікам 27:26 (першы тайм 14:12).
Найлепшым у нас быў Улад Кулеш (7 мячоў), у Барыса Пухоўскага — 5, у Дзяніса Рутэнкі і Андрэя Юрынка — па 4.
У нядзелю матч з Нарвегіяй, у аўторак — з Францыяй. У наступны этап выходзяць тры каманды з групы.
Цікава, што і Нарвегія, і Францыя гулялі год таму ў фінале ЧС па гандболе. Чэмпіёнамі свету сталі французы.





